Рыма-каталіцкая парафія
Найсвяцейшага Сэрца
Езуса Хрыста
ў Наваполацку
* 03.04. Вялікая Пятніца. 18.00 Крыжовая дарога
Дазвольце нагадаць, што ўласцівае святкаванне Пасхі прадугледжвае ўдзел у Літургіях Пасхальнага Трыдыюма, які распачынаецца ў Вялікі Чацвер і заканчваецца Нядзеляй Хрыстовага Ўваскрасення. Тыя вернікі, якія прымуць удзел у Пасхальнай Вігіліі Вялікай Суботы, маюць права не ўдзельнічаць у св.Імшы ў Нядзелю Ўваскрасення Пана.
У Вялікую Суботу ад 10.00 да 15.00 гадзінаў Наваполацкі хлебазавод на тэрыторыі нашага касцёла арганізуе продаж велікоднага печыва.